viasna on patreon

Зэльва: мэтанакіравана зрываюцца сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі

2012 2012-09-04T12:57:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 4 верасня, раніцай, перад пачаткам працоўнага дня, механізатары мехдвара СВК “Сынковічы” Зэльвенскага раёна не змаглі сустрэцца з кандыдатамі ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Іванам Шэгам і Міхаілам Караткевічам, хаця пра сустрэчу загадзя ведалі кіраўніцтва мехдвара і СВК. Калі кандыдаты прыехалі ў 7 гадзін 10 хвілін на мехдвор — ім не дазволіў праводзіць сустрэчу старшыня кааператыва, а кіраўнік мехдвара раптаў з’ехаў у камандыроўку.

Дарэчы, кандыдаты ў дэпутаты Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч на Зэльвеншчыны яшчэ не змаглі правесці ніводнай сустрэчы з выбаршчыкамі. Мясцовая вертыкаль мэтанакіравана блакуе ўсе сустрэчы, зрываюцца абвесткі, а людзей запалохваюць праблемамі і звальненнем з працы, калі тыя прыйдуць на сустрэчу з кандыдатамі. У той жа час іншаму кандыдату па гэтай акрузе Але Сопікавай на Зэльвеншчыне  — зялёнае святло. Уся зэльвенская вертыкаль актыўна агітуе за яе, дапамае наладжваць сустрэчы з выбаршчыкамі, патрабуе ад старшынь сельскіх Саветаў і кіраўнікоў арганізацый збіраць на сустрэчы людзей.

Кандыдаты ў дэпутаты Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч напісалі другую скаргу на зэльвенскіх вертыкальшчыкаў на імя Лідзіі Ярмошынай у Цэнтральную выбарчую камісію. Першую скаргу яны паслалі ўчора на старшыню Сынковіцкага сельскага Савета Зэльвенскага раёна Сяргея Духціка, які сарваў сустрэчу з жыхарамі вёсак Елка і Казловічы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства