viasna on patreon

Сайты гомельскай дзяржаўнай перыёдыкі: выбары як нязначная палітычная кампанія

2012 2012-09-04T10:06:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-vobl-sajt-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ці змянілася сітуацыя з асвятленннем выбараў у Палату прадстаўнікоў на сайтах гомельскай дзяржаўнай перыёдыкі? Так, працу  над памылкамі зрабіў сайт “Светлагорскіх навін” -- быў зменены баннер, націснуўшы на які цяпер замест неактыўнай спасылкі чытачы могуць знайсці інфармацыю афіцыйнага характару (пастановы ЦВК, артыкулы законаў і інш).  Таксама на сайце змешчаны чатыры ўзоры календароў па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў.

На сайце Лельчыцкай раённай газеты “Светлае жыццё”  з’явілася калонка “Выбары”. Аднак там  змяшчаюцца матэрыялы не па тэме. Так, 14 жніўня быў апублікаваны артыкул “Гордимся нашими спортсменами”, у якім усхваляецца роля прэзідэнта ў спартыўным жыцці не толькі ўсёй краіны, але і ў Лельчыцах: “Ни в одной стране президент не оказывает такой поддержки занятиям физкультурой и спортом, как в Беларуси. Уже сегодня мы видим результат этой большой работы. Более 30 процентов физически активного населения у нас систематически занимается спортом. В перспективе стоит задача, чтобы к 2020 году в республике физкультурой и массовым спортом занималось 40-50 процентов населения”. Адна з апошніх навін, размешчаная на гэтым сайце, тычыцца кандыдата Сяргея Канопліча, дзейснага дэпутата Палесскай выбарчай акругі №43. Яго асобе  прысвечана вялікае інтэрв’ю. Пра Вешчава Аляксандра, члена партыі левых “Справядлівы свет”  і Праведнага Аляксандра, члена Ліберальна-дэмакратычнай партыі, на сайце не ўзгадваецца.

Некаторыя сайты дзяржаўнай перыёдыкі па-ранейшаму марудна асвятляюць выбарчы працэс. “Калінкавіцкія навіны” у рубрыцы “Выбары-2012” змясцілі толькі 10 публікацый, пры тым 2 з іх не датычацца тэмы выбарчага працэсу. А банер пра выбары размешчаны ў раздзеле “Рэклама”.

 Апошняя інфармацыя, якая мае дачыненне да выбараў, з’явілася ў “Петрыкаўскіх навінах” 15 жніўня  і тычылася прыняцця “плана мерапрыемстваў па інфармацыйна-ідэалагічным забеспячэнні правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”. 

На сайце Нараўлянскай газеты “Прыпяцкая праўда” змешчана толькі тры інфармацыйных матэрыялы пра выбары. У ліпені там быў змешчаны толькі адзін матэрыял ад прэс-службы прэзідэнта. Цікава, што калі адкрываеш раздзел “Выбары-2012”, то побач з назвай раздзела з’яўляецца спасылка “Подробнее”, націснуўшы на якую можна азнаёміцца толькі з інфармацыйным плакатам, які інфармуе пра дату правядзення выбараў. Раздел “навіны” на сайце абнаўляўся апошні раз 25 ліпеня.

Пра тое, якім павінен быць дэпутат, разважаюць на сайце Гомельскай газеты “Маяк” і Брагінскай раёнкі “Маяк Палесся”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства