viasna on patreon

Нямецкаму дыпламату Хольгеру Крэмеру адмоўлена ў беларускай візе

2006 2006-12-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хольгер Крэмер працаваў у Беларусі першым сакратаром амбасады з 2000 па 2004 гады. Цяпер дыпламат працуе ў Бэрліне, у цэнтральным апараце МЗС Нямеччыны.

Некалькі дзён таму Х.Крэмер у чарговы раз зьвярнуўся ў амбасаду Беларусі ў Нямеччыне з просьбай выдаць кароткатэрміновую візу для прыватнага візыту, аднак гэтым разам яму адмовілі, паведаміла “Радыё Свабода”.

Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі не пажадаў выказваць сваё стаўленьне да інцыдэнту, спасылаючыся на міжнародную практыку.

Прадстаўнікі беларускай амбасады ў Бэрліне не адмаўляюць факт нявыдачы візы дыплямату, але таксама не камэнтуюць гэты факт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства