viasna on patreon

Піншчына: выступы кандыдатаў выбаршчыкі маглі пачуць хіба што выпадкова

2012 2012-09-03T15:24:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchy_plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Піншчыне большасць выбаршчыкаў так і не ўбачылі сваіх кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні, паколькі  анонсаў пра дату і час выхаду іх у эфір не было. Тое ж самае можна сказаць і пра радыёвыступы – іх можна было пачуць хіба што выпадкова.

Варта дадаць, што тэлевыступы кандыдатаў у дэпутаты перамяжоўваліся тэлезамалёўкамі з краявідамі “квітнеючых” гарадоў Брэсцкай вобласці, якія падкрэслівалі стабільнасць развіцця краіны. А напрыканцы перадвыбарчых спічаў у эфір пускалі запісы з канцэртаў “За Беларусь!”, якія праводзіліся раней у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы.  

Ды і ўвогуле, чаму б ні скарыстаць магчымасці мясцовага дзяржаўнага тэлеканала “Пінск”, які ў горадзе больш папулярны за “Беларусь-2”.

Мясцовыя СМІ працягваюць абмінаць тэму выбараў, як і ўладныя структуры. У раздзеле сайта Пінскага гарвыканкама, прысвечаным выбарам, змешчана толькі інфармацыя аб рашэннях па арганізацыі выбарчага працэсу. Не стае інфармацыі аб дзейнасці пінскіх акруговых выбарчых камісій.

Кандыдаты ў дэпутаты не праяўляюць бачнай актыўнасці ў перыяд агітацыі. Праўда, праўладныя кандыдаты выкарыстоўваюць магчымасць прысутнічаць на паседжаннях працоўных калектываў і на афіцыйных мерапрыемствах. Так, напрыклад, кандыдат у дэпутаты па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14 Зінаіда Мандроўская прысутнічала на сходзе педагогаў, які адбыўся ў гарадскім Доме культуры напярэдадні новага навучальнага года. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства