Зэльва: кандыдатаў накіравалі “па колу”
Кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга (Партыя БНФ) і Міхаіл Караткевіч (партыя “Справядлівый свет”) наведалі Зэльву, каб удакладніць пытанні наконт сустрэчы з выбаршчыкамі ў раённым Доме культуры. У гэтым РДК ужо даўно вывешаны афішы і запланаваны сустрэчы з іншым кандыдатам у дэпутаты -- Алай Сопікавай.
У Доме культуры на пытанні кандыдатаў, дзе можна вывесіць абвесткі і ў які дзень ім могуць прадаставіць залу для сустрэчы з выбаршчыкамі, ніхто не змог адказаць. Дырэктар сказаў, што ён заўтра звальняецца з працы, і гэтае пытанне ён не жадае вырашаць. Намеснік дырэктара РДК паслала кандыдатаў да загадчыцы аддзела культуры Зэльвенскага райвыканкама Галіны Раманчук. Яна сустрэла кандыдатаў у дэпутаты не вельмі ветліва і насцярожана, сказаўшы, што залу прадаставіць толькі з дазволу райвыканкама. Толькі пасля таго, як Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч сказалі, што яны завітаюць зараз у райвыканкам і напішуць там скаргі, спадарыня Раманчук пагадзілася прызначыць дзень сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты ў Зэльвенскім РДК, а таксама паказала месцы, дзе кандыдаты змаглі размясціць абвесткі пра свае сустрэчы з выбаршчыкамі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
На здымку: кандыдаты ў дэпутаты па Слонімскай выбарчай акругі № 58 Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч