Барысаў: вылучэнка ад Кампартыі знялася з выбараў
31 жніўня адбылося паседжанне акруговай камісіі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63, на якім разглядалася заява вылучэнкі ад КПБ Ірыны Глінскай аб зняцці кандыдатуры.
Сябры акруговай камісіі аднагалосна прагаласавалі за зняцце кандыдатуры дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 11 г. Барысава», сябра Камуністычнай партыі Беларусі Ірыны Глінскай па яе жаданні. Якія-небудзь прычыны, якія заахвоцілі кандыдата сысці з выбарчай гонкі, названыя не былі.
Такім чынам, у Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 зараз застаюцца дзеючы дэпутат ПП НС Віктар Гумінскі і вылучэнец ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Аляксей Сімановіч. Пакуль пад пытаннем удзел у выбарах вылучэнца ад АГП Міхаіла Васільева, які аспрэчвае адмову ў рэгістрацыі ў Вярхоўным судзе.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»