viasna on patreon

Барысаў: Міхаіл Васільеў аспрэчвае рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе

2012 2012-08-30T15:21:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/skarga.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэтэндэнт на кандыдацтва па Барысаўскай сельскай выбарчай
акрузе № 63 Міхаіл Васільеў аспрэчвае рашэнне ЦВК у Вярхоўным судзе.

Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіл Васільеў падаў скаргу ў Вярхоўны суд адносна ўчорашняга рашэння Цэнтральнай выбарчай камісіі аб адмове яму ў рэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

Нагадаем, што ў якасці прычыны адмовы прадстаўнікі ЦВК назвалі тое, што ў дэкларацыі аб даходах Васільеў не пазначыў наяўнасці прычэпа да аўтамабіля.

"Закон адзіны для ўсіх, нават для Ярмошынай з Лазавіком, - кажа Васільеў. - Хай яны паспрабуюць праехацца на маім прычэпе!".

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства