viasna on patreon

Розніца ў даходах кандыдатаў Пружанскай акругі здзіўляе выбаршчыкаў

2012 2012-08-30T12:22:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/groshyki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увагу выбаршчыкаў Пружанскай выбарчай акругі № 9 звяртае на сябе розніца ў даходах мясцовых кандыдатаў у дэпутаты.      

Праўладны кандыдат Аляксандр Юркевіч, які жыве ў горадзе Пружаны, дзе кіруе райвыканкамам, у 2011 годзе атрымаў даход у 73 разы большы за даход яго часова не працуючага канкурэнта Аляксандра Кабанава з Бярозаўскага раёна, які ідзе на выбары ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Агульны даход за 2011 год Аляксандра Кабанава, які пражывае ў вёсцы Зубачы, склаў 1 мільён 24 тысячы рублёў. Даход Аляксандра Юркевіча за гэты перыяд склаў 75 мільёнаў 124 тысячы рублёў.

Сімпатыі некаторых выбаршчыкаў з Бярозаўскага раёна аказаліся на баку Кабанава. Як сказаў адзін з іх, Анатоль Сахаруша, “трэба выбіраць Кабанава, каб павучыў жыць у год за мільён рублёў, паколькі даходы простага чалавека рэальна ўвесь час змяншаюцца”. Трэба адзначыць, што даход Юркевіча ў 3,8 разоў вышэйшы за сярэдні заробак па Брэсцкай вобласці за мінулы год.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства