viasna on patreon

Па Лагойскай акрузе дадаліся два кандыдаты

2012 2012-08-30T11:27:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/eszbajeu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

29 жніўня ў Цэнтарвыбаркаме праходзіла разбіральніцтва па пададзеных скаргах ад 3-х незарэгістраваных кандыдатамі прэтэндэнтаў па Лагойскай выбарчай акрузе №75. У выніку было дадаткова зарэгістравана яшчэ 2 кандыдаты, а ўсяго іх цяпер тут – 5.

ЦВК адмяніла рашэнні Лагойскай акруговай выбарчай камісіі па нерэгістрацыі кандыдатамі Артура Эшбаева (фота 1) ад партыі левых «Справядлівы свет», які не задэклараваў 200$, атрыманых паштовым пераводам ад бацькі з-за межаў Беларусі, а таксама Ягора Лебядка (фота 2), які вылучаўся зборам подпісаў, і ў якога камісія налічыла несапраўднымі 18,5% ад 350 правераных подпісаў. У першым выпадку ЦВК палічыла падставу нерэгістрацыі нязначнай, у другім - было даказана, што несапраўднымі можна прызнаць толькі каля 10 % ад 200 пачаткова правераных подпісаў прэтэндэнта.

Скарга прадстаўніцы кампаніі «Гавары Праўду» Валянціны Калякі не была задаволенай з-за фармальнага недахопу ў пададзеных на рэгістрацыю дакументах – адсутнасці заявы, якую можна было далучыць у любы час «у працоўным парадку». Але сябры камісіі палічылі, што адсутнасць у пададзеных дакументах на рэгістрацыю заявы аб згодзе В.Калякі балатавацца кандыдатам на выбарах нельга прызнаць малазначным фармальным недахопам, які можна проста выправіць.

Такім чынам, у Лагойскай выбарчай акрузе №75 пасля абскарджвання ў ЦВК зарэгістраванымі аказаліся 5 кандыдатаў: Мірановіч Павел ад ЛДПБ, Шэвель Дзмітрый ад ПБНФ, вылучэнец ад працоўнага калектыву і грамадзянаў Ілля Мурашка, а таксама Ягор Лебядок (вылучаўся зборам подпісаў) і Артур Эшбаеў (ад партыі левых «Справядлівы сьвет»).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства