viasna on patreon

Калінкавічы: Даход кандыдата ў 6,3 разы вышэй за сярэдні заробак працуючага насельніцтва вобласці

2012 2012-08-29T16:14:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/udodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Удодаў мае даход, які ў 6 разоў перавышае сярэдні заробак у Гомельскай вобласці. Яго канкурэнты разам узятыя атрымліваюць у 4 разы меньш. Гаворка ідзе пра Калінкавіцкую выбарчую акругу.

Аляксандр Удодаў, “кандыдат ад улады” па Калінкавіцкай выбарчай акрузе, жыве ў Гомелі. Ён – начальнік транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі” і член Савета Рэспублікі. Паводле апублікаваных звестак, яго афіцыйны даход за 2011 год склаў 115 161 923 рублі. Такім чынам, штомесяц А. Удодаў атрымліваў у сярэднім 9 596 827 руб.

Астатнія 2 кандыдаты ў дэпутаты, якія зарэгістраваны ў Калінкавіцкай акрузе – Уладзімір Кулік і Віктар Назаранка. Першы з іх – дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Агдэзіў-Буд”, вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй. Ён зарабіў за мінулы год 17 978 016 руб., ці 1 498 168 у сярэднім штомесяц. Пенсіянер Віктар Назаранка, які вылучаны партыяй “Справядлівы свет”, меў даход за год 10 373 010 руб. – гэта 864 417 руб. у сярэднім штомесяц.

Іншымі словамі, А. Удодаў мае даход, які больш чым у 4 разы перавышае суму даходаў яго канкурэнтаў, разам узятых.

Паводле афіцыйных дадзеных, сярэдняя заработная плата ў Гомельскай вобласці ў 2011 годзе складала 1 527 083 руб. у месяц. Такім чынам, А. Удодаў атрымлівае заробак, які ў 6,3 разы вышэй, чым сярэднік заробак працуючага насельніцтва вобласці.

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства