viasna on patreon

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Людмілу Дзенісенку кандыдатам у дэпутаты

2012 2012-08-29T11:27:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzevisenka-ludmila-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сваім паседжэнні, што адбылося 28 жніўня, Цэнтрвыбаркам задаволіў скаргу кіраўніка Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілы Дзенісенкі, якой раней выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй акругі №1 адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сваё рашэнне акруговая камісія матывавала тым, што Дзенісенка не ўзгадала ў сваёй дэкларацыі зямельны ўчастак і размешчаны на ім жылы будынак. Аднак прадстаўніца “Справядлівага свету” змагла давесці, што згаданы ўчастак быў прададзены яшчэ ў 2003-м годзе. Да скаргі ў Цэнтрвыбаркам Людміла Дзенісенка далучыла дакументы, якія падцвярджаюць продаж гэтай маёмасці. У выніку ЦВК прыйшоў да высновы, што права ўласнасці было спынена, а таму актывістка партыі “Справядлівы свет” падала ў акруговую камісію дакладныя звесткі. Сваім рашэннем Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў Людмілу Дзенісенку кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Заходняй акрузеі №1, дзе яна будзе пятым прэтэндэнтам на дэпутацкі мандат.

 

”Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства