viasna on patreon

Маладыя праваабаронцы ў Магілёве правялі сваю першую грамадзкую акцыю

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэтым разам адзначэньне ў Магілёве сусьветнага Дня правоў чалавека мела адметнасьць: інфармацыйную акцыю з нагоды гадавіны Дэклярацыі правялі маладыя актывісты мясцовых праваабарончых арганізацыяў. Іхныя старэйшыя сябры тым часам прымалі ўдзел у акцыі салідарнасьці з беларускімі палітзьняволенымі, што адбывалася ў нядзелю ў Менску. Сваім маладым сябрам сталыя праваабаронцы пакінулі тэматычныя ўлёткі, брашуры з тэкстам Дэклярацыі правоў чалавека, сьвежыя нумары незарэгістраванай газэты “Свабода” і бюлетэню “Правы чалавека”. З гэтым багажом друкаваных матэрыялаў маладыя людзі невялікімі групамі адначасова зьявіліся ў розных месцах абласнога цэнтру – бліжэй да вялікіх крамаў, рынкаў, аўтавакзала, на пешаходнай вуліцы і на галоўнай плошчы горада. Прычэпленыя да іхнага адзеньня вялікія бел-чырвона-белыя значкі “За Свабоду” здалёк прыцягвалі да сябе ўвагу мінакоў. Многія зь іх зь цікавасьцю бралі ў маладых людзей друкаваныя матэрыялы і размаўлялі на актуальныя палітычныя тэмы: меркаваныя выбары, галадоўка Аляксандра Казуліна, прапановы Эўразьвязу да кіраўніцтва Беларусі аб кроках па дэмакратызацыі краіны. Інфармацыйная акцыя, дарэчы, прайшла безь непрыемных эксцэсаў. Досьвед гэтага мерапрыемства вырашана скарыстаць у агітацыйнай частцы выбарчай кампаніі, якая мусіць пачацца праз тыдзень, - паведамляе www.belngo.info

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства