viasna on patreon

У Брэсце да тэлевыступаў кандыдатаў таксама спрычынілася цэнзура

2012 2012-08-28T18:06:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zensiert.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прадстаўніца Аб’яданай грамадзянскай партыі Дыяна Касцюковіч, зарэгістраваная кандыдатам у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3, падчас запісу тэлевізійнага звароту да выбарцаў ёй было забаронена выкарыстоўваць словы “пікет”, “байкот” і “Лукашэнка”, што былі ў падрыхтаваным да запісу тэксце.

У прыватнасці, супрацоўнікі тэлебачання заявілі Касцюковіч, што яна не можа напрыканцы свайго выступу запрашаць людзей на пікеты і сустрэчы, нягледзячы на тое, што гэта прадугледжана выбарчым заканадаўствам у агітацыйны перыяд. Пазней да карэктыроўкі звароту далучылася і запрошаная мясцовай тэлерадыёкампаніяй юрыст, пасля чаго, прызнаецца кандыдат ад АГП, зварот да выбарцаў атрымаўся зусім не такім, як яна спадзявалася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства