Дзянісу Садоўскаму далі 10 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/56369
2012
2012-08-28T18:18:00+0300
2012-08-28T18:18:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sadouski_dzianis.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння ад раніцы тэлефон адказнага сакратара БХД Дзяніса Садоўскага быў недаступны. Паплечнікі паведамілі, што Садоўскі павінен быў везьці наклад партыйнага бюлетэня "Крыніца" з інфармацыяй пра байкот выбараў. Пры абтэлефанаванні менскіх РАУСаў высветлілася, што ён знаходзіўся ў Фрунзенскім РАУСе.
Пасля яго накіравалі ў суд Фрунзенскага раёна Менска, дзе абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ). Суддзя - Марыя Ляшкевіч.