viasna on patreon

Берасьце: сябру АГП прымусілі зьняцца з выбараў

2006 2006-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрый Бацук, які ёсьць сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

Спадар Бацук падаў дакумэнты на вылучэньне кандыдатам ў дэпутаты ў акрузе №11 Берасьцейскага гарадзкога савету. Аднак калі пра гэта даведалася кіраўніцтва гандлёвай фірмы “Сьвітанак”, дзе працуе Юрый Бацук, актывісту АГП настойліва параілі ня браць удзелу ў выбарах ў якасьці кандыдата ў дэпутаты.

Паводле старшыні Берасьцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сьцяпана Навасельчана, спадар Бацук праінфармаваў сваіх партыйных паплечнікаў пра сутнасьць размовы з кіраўніцтвам “Сьвітанка” і вырашаў забраць дакумэнты з гарадзкой выбарчай камісіі, - паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства