Барысаў: у суд па забароне пікета «За свабоду Алеся Бяляцкага» выклічуць міліцыю, ЖКГ і медыкаў
https://spring96.org/be/news/56349
2012
2012-08-28T11:00:00+0300
2012-08-28T11:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud8.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 жніўня адбылося папярэдняе судовае паседжанне па пазове праваабаронцаў Марыны Статкевіч і Алега Мацкевіча да Барысаўскага райвыканкаму з нагоды забароны пікета “За свабоду Алеся Бяляцкага”.
Суддзя Барысаўскага раённага суду Вольга Выдрына вырашыла выклікаць на наступнае судовае паседжанне прадстаўнікоў Барысаўскага РУУС, раённай бальніцы і камунальнага прадпрыемства УП «Жыллё». Менавіта ад іх заяўнікам пікету Марыне Статкевіч і Алегу Мацкевічу прыйшлі адмовы на заключэнне дамоваў па забеспячэнню падчас пікету абароны правапарадку, медабслугоўвання і ўборкі тэрыторыі.
Наступнае паседжанне суда прызначана на 4 верасня.