Журналісты Польшчы, Славакіі, Літвы і Чэхіі заступіліся за Казуліна
https://spring96.org/be/news/5634
2006
2006-12-15T10:00:00+0200
2006-12-15T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналісты Польшчы, Славакіі, Літвы і Чэхіі звярнуліся да сваіх урадаў і парламентаў. Яны хочуць, каб чыноўнікі запатрабавалі ад афіцыйнага Мінску вызваліць Аляксандра Казуліна.
Зварот з заклікам вярнуць свабоду палітвязню надрукавалі адначасова польская "Gazeta Wyborcza", чешская "Lidove Noviny", літоўская "Lietuvos Rytas", славацкая "SME". У дакуменце гаворыцца, што адзіная віна Казуліна — у тым, што ён выставіў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары. Журналісты заклікаюць разам стаць на абарону чалавека, гатовага на самую сур’ёзную ахвяру дзеля сваіх перакананняў. Дарэчы, урад Чэхіі ўжо звярнуўся да беларускіх уладаў з заклікам вызваліць усіх палітвязняў, - паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі.