Тры гадзіны ў пастарунку за “Свабоду” ў заплечніку
13 снежня ў Жодзіне ў былі затрыманыя моладзевыя актывісты Зьміцер Моніч, непаўнагадовы Сяржук Грыбок і Павал Кострыкаў. Прычынай затрыманьня стала тое, што аднаго з хлапцоў у заплечніку была газэта “Свабода”.
“Падчас допыту на юнакоў аказваўся моцны псыхалягічны ціск. Былі выкліканыя прадстаўнікі адміністрацыі жодзінскага ПТВ, у якім навучаюцца хлопцы, - гаворыць жодзінскі прааабаронца Аляксей Лапіцкі. – Сьледчы Ільліч быў агрэсыўны і ледзь не апускаўся да рукапрыкладзтва.”
Хлопцаў пратрымалі у пастарунку каля трох гадзін. Каля поўначы іх адпусцілі з сацыяльным педагогам. Зьміцер Моніч паведаміў, што пад прымусам падпісаў усё, што яму прапанавалі. “Зараз ён вырашыў падаць заяву ў Жодзінскую пракуратуру па факце неправамерных дзеяньняў з боку міліцыі,” - сказаў А. Лапіцкі.