viasna on patreon

Прысуд Зміцеру Дашкевічу – паўтары гады зняволення, пакінулі без зменаў

2006 2006-12-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Гэтыя суддзі вынеслі прысуд сваім дзецям, - сказаў Вячаслаў Уладзіміравіч Дашкевіч, бацька Зміцера. – Я хацеў паглядзець гэтым суддзям у вочы. Зміцер думае не так як яны. Дык і я так думаю, і многія так думаюць… Дык хай усіх саджаюць!”

Сёння судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда ў складзе трох суддзяў пакінула без зменаў прысуд палітвязню Зміцеру Дашкевічу. Дашкевіч асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі за кіраванне незарэгістраванай арганізацыяй “Малады Фронт”. Прысуд 1 лістапада вынесла суддзя Кастрычніцкага суду Мінску Ала Булаш.

Зараз палітвязень Дашкевіч знаходзіцца ў Шклоўскай папраўчай калоніі. Бацька палітвязня, Вячаслаў Уладзіміравіч лічыць, што рэпрэсіі адносна яго сына звязаныя з тым, што ўлады вельмі баяцца моладзевых лідэраў, такіх як Зміцер.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства