viasna on patreon

Маладэчна: Хто ўсё ж хлусіць?

2012 2012-08-27T11:32:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kapucki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі

Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі

Назіральнік Алесь Капуцкі атрымаў адказ на скаргу, якая датычылася размяшчэння на стэндзе СШ №9 г. Маладэчна ўлётак кандыдата Кулеша за тры дні да яго рэгістрацыі ў гэтай якасці. Аказалася, што факт размяшчэння ўлёткі, зафіксаваны назіральнікам на фота, не пацвердзіўся: сябры камісіі, выехаўшы на месца, улёткі не ўбачылі, да таго ж гэта ў тлумачальнай запісцы адмаўляе дырэктарка школы Каліна Капуцкая.

З усёй гэтай гісторыі вынікае, што калі прызнаць шчырасць дырэктаркі школы, якая не бачыла на ўваходзе ў школу каляровай улёткі, і паверыць у добрасумленнасць сябраў камісіі Падзеевай і Абрамовіч, якія выехалі на “месца злачынства”, не папярэдзіўшы тую самую дырэктарку, - то хлусіць назіральнік. Значыць, Алесь Капуцкі зрабіў фотамантаж, употай сфатаграфаваўшы Кулеша?

Тым не менш, нейкая ўлётка ўсё ж існавала, што відаць з атрыманага адказу – гэта інфармацыйныя матэрыялы з біяграфічнымі дадзенымі, вырабленыя за асабістыя сродкі кандыдата. Але згодна з заканадаўствам падобныя матэрыялы можна толькі прад’яўляць падпісантам пры зборы подпісаў, а вывешванне для ўсеагульнага агляду – гэта датэрміновая агітацыя і грубае парушэнне заканадаўства, як і акрэсліваў у сваёй скарзе Алесь Капуцкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства