viasna on patreon

У Елісейскім палацы размаўлялі пра Алеся Бяляцкага

2012 2012-08-25T12:27:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/1-1-bial.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 жніўня Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасен з яе папярэднікам на пасадзе Прэзідэнта FIDH, а цяпер ганаровым Прэзідэнтам FIDH, сенегальскім адвакатам Сідзікі Каба і Генеральным дырэктарам FIDH Антуанам Бернарам былі на аўдыенцыі ў Прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда.

Сярод узнятых пытанняў міжнароднай палітыкі, непасрэдна звязаных з актыўнай французскай знешняй палітыкай (такімі, як сітуацыя ў Сірыі, Малі і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга), прадстаўнікі FIDH спыніліся на сітуацыі двух сяброў Міжнароднага праўлення FIDH - віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага, асуджанага да 4,5 гадоў зняволення ў Беларусі ў 2011 годзе, і Набіла Раджаба, генеральнага сакратара FIDH, зусім нядаўна асуджанага да трох гадоў зняволення ў Бахрэйне. Яны заклікалі Прэзідэнта Францыі заняць актыўную і лідзіруючую пазіцыю ў рамках міжнароднай мабілізацыі за іх неадкладнае вызваленне. Гэтую просьбу дэлегацыя FIDH агучыла і на сустрэчы з журналістамі на прыступках Елісейскага палаца пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Францыі.

Фотаздымкі на сайце Елісейскага палаца:

http://www.elysee.fr/president/mediatheque/photos/2012/aout/entretien-avec-mme-souhayr-belhassen-presidente.13796.html

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства