viasna on patreon

Тэлевыступ кандыдата можа быць забаронены за дэманстрацыю партрэта Статкевіча

2012 2012-08-24T17:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gaurucikau-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віцебскі сацыял-дэмакрат Аляксей Гаўруцікаў

Віцебскі сацыял-дэмакрат Аляксей Гаўруцікаў

Віцебскага сацыял-дэмакрата Аляксея Гаўруцікава папярэдзілі, што ягоны тэлевыступ можа быць зняты з эфіру. Бо ён, па словах дырэктара тэлерадыёкампаніі "Віцебск" Анатоля Камовіча, "дэманстраваў партрэт "крымінальніка", што з'яўляеца недапушчальным пры цяперашнім рэжыме".

Аляксей Гаўруцікаў распавёў, што пасля запісу ягонага тэлевыступу ў студыю забег чалавек, які назваўся дырэктарам тэлерадыёкампаніі, ды прапанаваў усё перазапісаць нанова:

"Я некалькі разоў паказваў партрэт Мікалая Статкевіча – калі казаў, што я прыхільнік стварэння "Народнай Грамады" і што патрабую вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў. Напрыканцы зноў нагадаў, што я за вызваленне палітзняволеных, і ў тым ліку Статкевіча, які знаходзіцца ў турме за пратэст супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Дырэктар Анатоль Камовіч, які з'явіўся ў студыі пасля здымак, заявіў, што гэта недапушчальна. Аднак я ад перазапісаў прамовы адмовіўся, і спадар Камовіч сказаў, што быдзе раіцца ў ЦВК, ці пускаць мой выступ у эфір.

Не ведаю, што яго больш узбурыла: ці то насамрэч партрэт Статкевіча, якога Камовіч назваў "крымінальнікам", ці то мая фраза пра тое, што я выступаю за перамены ў краіне і за адстаўку цяперашняга беларускага кіраўніцтва, якое лічу вінаватым за тое, што краіна перажывае цяжкія наступствы эканамічнага крызісу. Але я гатовы да таго, што мой выступ у эфір не прапусцяць".

Такі досвед у Аляксея Гаўруцікава ўжо быў. Падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2004 года ён у сваім кандыдацкім выступе пакрытыкаваў мясцовае начальства, і ЦВК кваліфікавала гэта як абразу службовых асобаў. Тады выступ таксама не паказалі.

Што будзе гэтым разам – яшчэ не вядома. Трансляцыя выступу Аляксея Гаўруцікава, кандыдыта па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, запланаваная на панядзелак, 27 жніўня.  

Дарэчы, партрэт Мікалая Статкевіча трымала падчас тэлевыступу і кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай выбарчай акрузе №17 Алена Фаміна. Аднак да яе прэтэнзій з боку кіраўніцтва віцебскай тэлерадыёкампаніі пакуль не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства