viasna on patreon

140 студэнтаў БДПУ выказаліся ў падтрымку звольненага выкладчыка

2006 2006-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 140 подпісаў студэнтаў другога курсу гістарычнага факультэта у падтрымку Юрыя Бачышчы, выкладчыка катэдры Славянскай гісторыі БДПУ, былі перададзеныя ў суд і прыкладзеныя да справы аб аднаўленні выкладчыка на працы. Студэнты паставілі свае подпісы пад заявай ня гледзячы на тое, што на іх аказваўся ціск з боку адміністрацыі універсітэта  - у  дэканаце паведамілі, што выключаць не ўсіх падпісантаў, а пяць чалавек са спіску на выбар.

Нагадаем, што зараз у Маскоўскім судзе г. Мінску ідзе працэс аб аднаўленні выкладчыка Ю. Бачышчы на працы. Ён быў звольнены пасля прэзідэнцкай кампаніі ў якой Юры Бачышча ўдзельнічаў у якасці незалежнага назіральніка. Кіраўніцтва катэдры і факультэта прапанавала яму звольніцца па ўласнаму жаданню, аднак Ю. Бачышча адмовіўся. Праз некалькі дзён яму паведамілі, што ён звольнены за “амаральны ўчынак”. У чым сутнасць гэтага “учынку”, выкладчыку не сказалі.

Юры Бачышча перакананы, што яго звольнілі за палітычныя перакананні і грамадскую актыўнасць, таму ён падаў зыск у суд аб аднаўленні на працу. У адказ універсітэт абвінаваціў яго ў тым, што ён распаўсюджвае сярод студэнтаў матэрыялы, якія абражаюць гонар і годнасць прэзідэнта дзяржавы.

Гэтыя матэрыялы фігуруюць у справе. Дыск з мультфільмамі з персанажам падобным на прэзідэнта быў перададзены з кафедры універсітэта ў суд. Аднак Пракуратура не выявіла доказаў таго, што выкладчык Юры Бачышча мае да гэтага дыску нейкае дачыненне.

Былыя студэнты Ю. Бачышчы напісалі заяву на імя рэктара БДПУ Ул. Кухарчыка, у якой адзначылі, што выкладчык ніколі не рабіў таго ў чым яго абвінавачваюць, а яго лекцыі адбываліся на высокім прафесійным і навуковым ўзроўні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства