viasna on patreon

У Гомлі акруговыя камісіі вынеслі папярэджаньні двум зарэгістраваным кандыдатам

2006 2006-12-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі акруговыя камісіі па выбарах дэпутатаў абласнога Савету вынеслі папярэджаньні двум зарэгістраваным кандыдатам у дэпутаты ад Аб`яднанай грамадзянскай партыі.

Кіраўніку рэгіянальнай арганізацыі АГП, кандыдату ў дэпутаты аблсавету Васілю Палякову папярэджаньне вынесла акруговая камісія Быхаўскай выбарчай акругі №13 за распаўсюджваньне ўлётак “Ці будуць выбары”? Ва ўлётках утрымліваецца аналіз папярэдніх выбарчых кампаніяў. У прыватнасьці, згадваецца пра вялікае адрозьненьне зьвестак яўкі выбарцаў, якія падавалі выбарчыя камісіі й незалежныя назіральнікі.

Сябра АГП, кандыдата ў дэпутаты абласнога Савету Аляксандра Процку папярэдзіла падчас рэгістрацыі камісія Студэнцкай выбарчай акругі №15, якую ачольвае намесьнік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёну Мікалай Малы. Апазыцыйны кандыдат ў дэпутаты падчас збору подпісаў за сваё вылучэньне раздаваў газэты “Народная воля” і “Товарищ”, - паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства