Беларускія жанчыны вызваленыя з сэксуальнага рабства ў Турцыі
https://spring96.org/be/news/5621
2006
2006-12-14T10:00:00+0200
2006-12-14T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аперацыя па ліквідацыі інтэрнацыянальнай злачыннай групы, якая займалася вярбоўкай і вывазам жанчынаў у публічныя дамы была здзейсненая турэцкай паліцыяй. З сексуальнага рабства ў Турцыі вызваленыя дванаццаць беларусак. За краты патрапілі ўдзельнікі і арганізатары злачыннай дзейнасці сярод якіх чатыры грамадзяніны Турцыі і два беларусы. Праваахоўныя органы нашай краіны неаднойчы звярталіся да турэцкіх калегаў з просьбай адшукаць і выдаць злачынцаў, якія хаваліся на тэрыторыі іх рэспублікі. А вось Турцыя ў Беларусі нікога не шукае, - паведаміла БЕЛТА.