viasna on patreon

Жлобін: супернікі не падтрымалі ініцыятыву кандыдата ад “Справядлівага свету” па павелічэнні месцаў для агітацыі

2012 2012-08-23T15:42:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rybchanka-zlobin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Рыбчанка падчас збору подпісаў у Жлобіне

Валерый Рыбчанка падчас збору подпісаў у Жлобіне

Кандыдат у дэпутаты ад партыі “Справядлівы свет” Валеры Рыбчанка накіраваў скаргу ў райвыканкам, які вызначыў на мінулым тыдні месцы для правядзення агітацыйнай кампаніі ў Жлобіне. Спадар Рыбчанка лічыць, што месцы для сустрэч з выбаршчыкамі нязручныя.

–Чаму, напрыклад, подпісы можна збіраць каля гарадскога рынку, а праводзіць агітацыйныя мерапрыемствы забаронена? Да таго ж вызначаныя пляцоўкі для сустрэч з выбаршчыкамі – малалюдныя ў нашым горадзе. Хто, напрыклад, захоча паехаць ў Рабочы пасёлак, які знаходзіцца за горадам?

Валеры Рыбчанка звярнуўся да іншых зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку да старшыні райвыканкама Леаніда Апанасюка, каб тыя падпісаліся пад прапановай перагледзець месцы для правядзення агітацыі ў Жлобіне, але супернікі адмовіліся гэта зрабіць.

–Кандыдат Ігар Чарняўскі, якому споўнілася 26 гадоў і які быў вылучаны ад БМЗ, нават зрабіў мне заўвагу, што я так турбуюся на гэты конт, – кажа Рыбчанка. – А Леанід Апанасюк проста прамаўчаў.

Нагадаем, 14 жніўня жлобінская раённая газета “Новы дзень” апублікавала спіс месцаў, прызначаных для агітацыі ў горадзе і раёне. Для сустрэч з выбаршчыкамі ў Жлобіне дазволены пляцоўкі каля стэлы на бульвары Металургаў, каля былой бібліятэкі ў парку “Прыдняпроўскі”, каля крамы “Три желания” ў трэцім мікрараёне, на стадыёне “Лакаматыў”, а таксама пляцоўка насупраць Рабочапасялковай бібліятэкі.

 

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства