У Навагрудку пачынаецца ўзвядзеньне мемарыяла памяці ахвяр Халакоста
У Навагрудку на месцы былога гета пачынаецца ўзвядзенне мемарыяла памяці ахвяр Халакоста. Прадугледжваецца рэканструкцыя двух пакояў у бараку, дзе ў гады другой сусветнай вайны знаходзілася гета, а таксама аднаўленне майстэрняў, у якіх працавалі вязні. Таксама запланавана правядзенне археалагічных даследаванняў на месцы, дзе зняволеныя пабудавалі тунэль, праз які вязні здзейснілі масавыя ўцёкі з гета. У апошнія 15 гадоў мясцовы краязнаўчы музей падтрымлівае актыўныя кантакты з людзьмі, якія перажылі Халакост і наваградскімі яўрэямі-эмігрантамі. Па ініцыятыве і на сродкі нашага земляка Джэка Кагана, які жыве ў Лондане, у 1990-я гады ў горадзе пабудаваны тры помнікі на месцах масавых расстрэлаў яўрэяў,- паведамляе Еўрапейскае радыё для Беларусі.