viasna on patreon

Новая крымінальная справа супраць журналіста

2012 2012-08-23T11:35:55+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аршанскі гарадскі аддзел Следчага камітэта РБ завёў крымінальную справу ў дачыненні да журналіста Мікалая Петрушэнкі за “знявагу прадстаўніка ўлады” (арт. арт. 369 КК РБ). 

Падставай стаў артыкул сп-ра Петрушэнкі, размешчаны 8 жніўня на сайце nash-dom.info пад назвай “Педафіл атрымліваў прэміі за лепшыя дзіцячыя пляцоўкі”. Публікацыя размешчана ў раздзеле “Блогі”.

Паводле пастановы за подпісам старшага следчага С. Шчарбянка, аўтар артыкулу “ўказвае”, што намеснік старшыні аршанскага гарвыканкама падазраецца ў спрыянні дзейнасці педафіла. Тым самым Петрушэнка “публічная зняважыў” гарадскога чыноўніка “як прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў”, - гаворцца ў пастанове.

Сабраныя матэрыялы ўтрымліваюць дастатковыя дадзеныя, што ўказваюць на прыкметы злачынства паводле арт. 369, - лічыць следчы. У звязку з гэтым ён пастанаўляе ўзбудзіць справу ў дачыненні да Петрушэнкі і прыняць яе да вытворчасці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства