Прэзентацыя парталу Palitviazni.info ў Варшаве
Рэдакцыя парталу Palitviazni.info, прадстаўнікі Праваабарончага цэнтра "Вясна"
і Фонда развіцця дэмакратычных ініцыятыў
запрашаюць на прэс-канферэнцыю,
пад час якой будзе прадстаўлены адноўлены і пашыраны інтэрнэт-рэсурс,
прысвечаны беларускім палітвязням. Прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў
Праавабарончага цэнтру “Вясна” адбудзецца 24 жніўня 2012
года ў Беларускім Доме у Варшаве (Village 13/3).
Пачатак у 14-00.
У межах прэзентацыі ў 15-00 пройдзе паказ фільма “Свечка праўды Алеся Бяляцкага”
з тытрамі на польскай мове. Фільм прысвечаны асуджанаму рэжымам Лукашэнкі абаронцу правоў
чалавека, кіраўніку Праваабарончага
цэнтра "Вясна" Алесю Бяляцкаму.
Пасля прагляду фільма адбудзецца
дыскусія з удзелам двух маладых беларускіх актывістаў: Вячаслава Dзіянава,
каардынатара арганізаваных праз Інтэрнэт "маўклівых
пратэстаў" і Франака Вячоркі, апазіцыйнага
моладзевага актывіста, супрацоўніка тэлеканалу “Белсат”, а таксама журналіста-рэдактара
парталу вядучых краін Усходняга партнёрства Eastbook,
Люка Граеўскага.
Дыскусія з актыўным удзелам аўдыторыі, будзе датычная, у прыватнасці, сітуацыі з беларускімі палітзьняволенымі перад маючымі адбыцца
парламенцкімі выбарамі.
Партал Palitviazni.info мае чатыры моўныя версіі (беларуская, руская, англійская і польская) і прысвечаны палітычным зняволеным, ахвярам рэжыму ў Беларусі.
Дадатковая інфармацыя па тэлефоне ў Варшаве:
881 588 034