viasna on patreon

Мінск: бюлетэні надрукаваны да рэгістрацыі кандыдатаў (фотафакт)

2012 2012-08-23T11:14:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk-bulleten.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба БХД паведамляе, што ў Шабаноўскай выбарчай акрузе ўчора, 22 жніўня, адмовілі рэгістраваць актывістку  Вольгу Кавалькову. Прычына - выяўленыя праблемы ў падатковай дэкларацыі. Па словах спадарыні Каральковай, акруговая камісія ўжо выпусціла бюлетэні па 91-й акрузе, у якім стаяць імёны чатырох кандыдатаў.

Пры гэтым рэгістрацыя кандыдатаў завяршаецца толькі 23 жніўня. Паводле арт. 72 Выбарчага кодэксу РБ, акруговая камісія зацверджвае тэкст бюлетэня пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

Апроч таго, рашэнне камісіі патэнцыйны кандыдат можа абскардзіць. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначае, што існуюць  дзве прыступкі абскарджвання. “Тры дні даецца на абскарджванне ў ЦВК. Пасля рашэнне можна яшчэ абскардзіць у Вярхоўным судзе – на гэта таксама даецца тры дні. Калі будзе рашэнне зарэгістраваць актывістку БХД у якасці кандыдата ў дэпутаты, акруговая камісія будзе вымушана зацверджваць новы тэкст і выдаваць новыя бюлетэні”.

Вольга Кавалькова заявіла, што збіраецца абскарджваць адмову ў рэгістрацыі.

 
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства