viasna on patreon

Віктару Болдзіну – штраф за матэрыялы пра байкот

2012 2012-08-23T09:25:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/boldzin_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Болдзін.

Віктар Болдзін.

22 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Менска пакараў магілёўскага актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Віктара Болдзіна штрафам у памеры 3 базавыя велічыні.

Ён быў затрыманы  на цэнтральным чыгуначным вакзале Менску 22 жніўня каля 11 гадзін раніцы супрацоўнікі міліцыі. Пры сабе актывіст меў выданні пра байкот.

Цікава, што адміністрацыйную справу па абвінавачванні Болдзіна ў дробным хуліганстве разглядаў суддзя Сяргей Германовіч, той самы, які ў гэты ж дзень прысудзіў штраф яшчэ аднаму актывісту “ЕўраБеларусі”  Аляксею Цёпламу. Перад судом  іх абодвух папярэджваў невядомы супрацоўнік сілавых структур у цывільным аб тым, каб прызналі сваю віну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства