viasna on patreon

Мікола Дземідзенка знайшоўся на Акрэсціна, сёньня – суд (дадаецца)

2012 2012-08-23T14:18:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Як паведаміла прэсавая служба “МФ”,  прыкладна а 14-й гадзіне 22 жніўня ён сустрэўся з сябрамі, а потым накіраваўся ў раён станцыі метро “Пушкінская”. Пасля 14-20 Дземідзенка перастаў адказваць на тэлефанаванні.

Позна ўвечары стала вядома, што Мікола Дземідзенка змешчаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Яго вінавацяць у дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ).

* * *

12-00. Міколу Дземідзенку прывезлі у суд. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Лукашэвіч.

13-50. У судзе Мікола Дземідзенка віну не прызнаў, назваў працэс палітычным, накіраваным на тое каб ізаляваць яго напярэдадні суду над лідэрам Маладога фронту Зьмітром Дашкевічам, каб не дапусьціць акцыяў у падтрымку лідара МФ.(Радыё Свабода).

15-00. Міколу Дземідзенку пакаралі адміністрацыйным арыштам на 7 сутак

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства