viasna on patreon

10 снежня, ў Сусьветны дзень правоў чалавека, ў Польшчы ды амаль 40 іншых краінах свету праходзіў Міжнародны марафон пісаньня лістоў

2006 2006-12-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сьнежня ў Польшчы і іншых краінах пачалася акцыя праваабарончай арганізацыі Міжнародная амністыя — „Марафон напісаньня лістоў”. Удзельнікі „Марафону” пішуць лісты таксама і ўладам Беларусі з патрабаваньнем вызваліць вязьня сумленьня Зьмітра Дашкевіча. Па ўсёй краіне адкрытыя адмысловыя пункты, дзе можна напісаць ліст.

Падобная ідэя нарадзілася 7 гадоў таму ў Варшаве, яе падтрымалі ў 36 краінах сьвету на розных кантынентах, і зараз гэта ўжо міжнародная акцыя, якая ладзіцца з нагоды Міжнароднага дня абароны правоў чалавека штогод у гадавіну прыняцьця Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Прадстаўнікі Міжнароднай амністыі кажуць, што ў мінулым такая тактыка — тысячы лістоў да ўладаў у справе канкрэтных палітвязьняў — прынесла вынікі. Сёлета толькі з Польшчы вышлюць каля 25 тыс. лістоў.

У Беларусі, нагадаем, зараз знаходзяцца за кратамі 12 палітвязняў:

Аўтуховіч Мікалай, лідэр прадпрымальніцкага руху

Дашкевіч Зміцер, лідэр “Маладога Фронту”

Дранчук Цімафей, сябар грамадзянскай ініцыятывы па назіранні за выбарамі

Клімаў Андрэй, дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання

Казулін Аляксандр, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Крук Іван, актывіст Аб`яднанай грамадзянскай партыі

Лявонаў Юрый, актывіст прадпрымальніцкага руху

Разумаў Мікалай, актывіст прафсаюзнага руху

Севярынец Павел, моладзевы лідэр

Статкевіч Мікалай, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада”

Фінькевіч Артур, моладзевы лідэр

Садоўская Кацярына, праваабаронца

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства