Суд Цэнтральнага раёну вынес пакараньні маладафронтаўцам, затрыманым падчас акцыі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным
https://spring96.org/be/news/5608
2006
2006-12-11T10:00:00+0200
2006-12-11T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
11 сьнежня ў судзе Цэнтральнага раёну адбылося закрытае судовае паседжаньне па адміністратыўных справах, складзеных на чатырох моладзевых актывістаў, удзельнікаў акцыі салідарнасьці з палітзьняволеным Александрам Казуліным, які з 20 кастрычніка праводзіць безтэрміновую галадоўку.
Хведарук Зьміцер пакараны 15 суткамі арышту, Алег Корбан - 15, Уладзімір Сяргееў -3, Аляксандар Іўлеў атрымаў штраф памерам 2 базавыя велічыні.