Моладзевы актывіст Зьмецер Хведарук асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту
https://spring96.org/be/news/5607
2006
2006-12-11T10:00:00+0200
2006-12-11T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як стала вядома, суд Цэнтральнага раёну Менску толькі што пакараў актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады Фронт" Зьмітцера Хведарука 15 суткамі адміністратыўнага арышту за дробнае хуліганства.
Нагадаем, што 10 сьнежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікамі палка міліцыі сьпецыяльнага прызначэньня была жорстка разагнаная акцыя салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным і іншымі палітзьняволенымі. Чацьвера моладзевых актывістаў былі абвінавачаны ў дробным хуліганстве, ноч утрымліваліся на Акрэсьціна, зараз у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы адбываецца закрытае судовае паседжаньне.