У склад Цэнтральнай камісіі ўвайшлі пяць прадстаўнікоў партый
У склад Цэнтральнай камісіі з правам дарадчага голасу ўвайшлі пяць прадстаўнікоў палітычных партый Беларусі.
Па дадзеных ЦВК, сябрамі камісіі сталі лідэр Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі Георгій Атаманаў, Ліберальна-дэмакратычнай партыі - Аляксандр Радкевіч, Аб'яднанай грамадзянскай партыі - Віктар Карняенка, Партыі БНФ - Ігар Лялькоў.
Акрамя таго, пры Цэнтральнай камісіі акрэдытаваны шэсць нацыянальных назіральнікаў: прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Зміцер Чарных, Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» - Леанід Школьнікаў, ГА «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасьць» - Юры Пуздроў, РГА «Белая Русь»- Сяргей Пігараў, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Іван Лабачоў, Партыі БНФ - Юрый Чавусаў.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»