viasna on patreon

Суд па справе Дашкевіча адбудзецца 28 жніўня

2012 2012-08-21T09:18:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Суд па новай крымінальнай справе супраць лідэра «Маладога фронту», Зьміцера Дашкевіча прызначаны 28 жніўня ў папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім. Пасяджэньне будзе закрытым, паведамляе сайт МФ.

18 снежня 2010 году, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, Зьміцера Дашкевіча і яго паплечніка Эдуарда Лобава затрымалі ў Менску нібыта за тое, што яны зьбілі двух жыхароў гораду.

24 сакавіка 2011 году Дашкевіча пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Пазьней супраць Дашкевіча распачалі новую справу — паводле крымінальнага артыкулу «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы, якая ажыцяўляе пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі».

Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яму пагражае пазбаўленьне волі тэрмінам да год. Пакуль жа яму застаецца адбыць пяць месяцаў пакараньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства