viasna on patreon

У Магілёве для агітацыі вызначана 18 адкрытых пляцовак

2012 2012-08-20T16:23:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 такіх месцаў знаходзіцца на тэрыторыі Ленінскага раёна горада, 6 – на тэрыторыі Кастрычніцкага. Пра вызначаныя месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў падчас выбараў у Палату прадстаўніку Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання паведамляюць у Магілёўскім гарвыканкаме.

У асноўным вызначаныя месцы – гэта агітпляцоўкі, якія знаходзяцца ў жылых мікрараёнах каля сацыяльных устаноў горада. Сярод іх пляцоўкі каля Палацу гімнастыкі, Дома культуры “Магатэкс”, перад кінатэатрам “Космас” і іншыя месцы.

Па рашэнню адміністрацый раёнаў сустрэцца з выбаршчыкамі кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы здолеюць і ў актавых залах шэрагу прамысловых прадпрыемстваў і вучэбных установаў Магілёва. Такіх памяшканняў вызначана 17.

Агітацыйныя друкаваныя матэрыялы кандыдатаў у дэпутаты можна размяшчаць на дошках аб’яваў, інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў прамысловых, гандлёвых, жыллёва-камунальнага гаспадарства, бытавога абслугоўвання, будаўнічых арганізацый, установаў культуры, адукацыі і медыцыны, на інфастэндах на тэрыторыі ЖЭЎ, рэкламных тумбах на прыпынках грамадскага транспарту і на інфармацыйных стэндах у памяшканнях, дзе размешчаны ўчасткі для галасавання.

Ва ўсіх астатніх месцах размяшчаць агітацыйныя матэрыялы забаронена. Яны будуць па просту здымацца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства