viasna on patreon

Слонім: з вылучэння прадстаўніка ад ЛДПБ акруговая камісія зрабіла таямніцу

2012 2012-08-20T12:50:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ldpb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З 14 па 23 жніўня акруговая выбарчая камісія Слонімскай выбарчай акругі праводзіць праверку дакументаў, што паступілі ад прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. І толькі пасля гэтага стане вядома, колькі кандыдатаў у дэпутаты будзе зарэгістравана па Слонімскай выбарчай акрузе. Як мы ўжо паведамлялі, старшыня акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алена Мачаліна заяўляла, што прэтэндэнтаў - чатыры, але хто канкрэтна, даведацца ад старшыні камісіі не ўдавалася, яна проста не адказвала на гэтае пытанне. Тры прэтэндэнты былі вядомыя мясцовым назіральнікам - гэта сябра Партыі БНФ са Слоніма Іван Шэга, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма” Ала Сопікова і сябра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» жыхар Слоніма Уладзімір Караткевіч. І толькі цяпер стала вядома, што чацвёртым прэтэндэнтам у кандыдаты з'яўляецца сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі з Гродна Дзмітрый Андрукоў. Цікава, чаму акруговая камісія зрабіла таямніцу з вылучэння Андрукова?

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства