viasna on patreon

Матэрыялы "БДГ" выйшлі на старонках расійскай "Новой газеты".

2003 2003-07-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15-га ліпеня праз сетку грамадскіх распаўсюднікаў жыхары Мінска змаглі набыць нумар расійскага штотыднёвіка "Новая газета". На тытульнай старонцы №49 "Новой газеты" пазначана: "Спецыяльны выпуск для Беларусі". Усе матэрыялы, якія ўвайшлі ў выпуск, належаць журналістам "Белорусской деловой газеты". Наклад спецвыпуску - 119 160 асобнікаў. Галоўны рэдкатар "Белорусской деловой газеты" Святлана Калінкіна спадзяецца, што супрацоўнітва "БДГ" з "Новой газетой" будзе працягвацца.
Сярод тэмаў беларускага выпуска "Новой газеты" - гісторыя марных спробаў рэдакцыі "БДГ" абскардзіць загад аб прыпыненні сваіх газет; адмова афіцыйнага Мінска запрашаць у Беларусь камісію Рады Еўропы па расследаванні знікненняў людзей у Беларусі; перспектывы стварэння беларуска-расійскага прадпрыемства на базе "Белтрансгаза" і інш. Цэлыя дзве паласы выдання прысвечаныя памяці Васіля Быкава: на адной з іх змешчана неапублікаванае раней інтэрв'ю пісьменніка журналісту Сяргею Шапрану, на другой - успаміны пра Васіля Быкава яго сябра, паэта Рыгора Барадуліна.
С. Калінкіна ўпэўненая, што беларуская пракуратура не мае падставаў для прэтэнзій да кіраўніцтва "БДГ": усе рэквізіты, пазначаныя ў газеце, - расійскія, і на тытульнай старонцы нішто не паказвае на сувязь паміж "Новой газетой" і "БДГ". (Нагадаем: нядаўна Пракуратура РБ вынесла два персанальныя папярэджанні спн. Калінкінай і генеральнаму дырэктару УП "Марат" П. Марцаву за "за незаконную вытворчасць... сродка масавай інфармацыі пасля рашэння аб прыпыненні дзейнасці"). У выпадку, калі беларускія ўлады зноў будуць незадаволеныя фактам распаўсюду на беларускай тэрыторыі матэрыялаў "БДГ", С. Калінкіна раіць ім выказваць свае прэтэнзіі расійскаму Міністэрству друку.
Прэс-служба БАЖ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства