viasna on patreon

Слонім: прозвішчы патэнцыйных кандыдатаў старшыня камісіі Мачаліна трымае ў сакрэце

2012 2012-08-17T15:13:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/machalina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алена Мачаліна

Старшыня акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алена Мачаліна

На пытанне назіральнікаў пра тое, колькі прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты і хто канкрэтна падаў дакументы на рэгістрацыю, старшыня акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алена Мачаліна адказала, што чатыры чалавекі. Хто канкрэтна — даведацца ад старшыні камісіі не ўдалося.  “Такую інфармацыю мы нават у Цэнтральную выбарчую камісію не даем”, — адказала сп. Мачаліна.

Па наяўнай інфармацыі “Праваабаронцаў за свабодныя выбары”, за дэпутацкі мандат у Слоніме хочуць пазмагацца Іван Шэга ад Партыі БНФ, Уладзімір Караткевіч ад партыі “Справядлівы свет”, Ала Сопікава, дырэктар СШ № 9, і адзін прадстаўнік ад ЛДПР, але хто менавіта – невядома.  

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства