viasna on patreon

На Магілёўшчыне КДБ сарвала штогадовы сход “Гавары праўду”

2012 2012-08-17T14:13:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва базы адпачынку “Лясны рай” у Кіраўскім раёне адмовіла актывістам у арэндзе за дзень да засялення.

Збор актыву мусіў адбыцца 17-19 жніўня. Дагэтуль усе арганізацыйна-тэхнічныя моманты з адміністрацыяй базы былі вырашаныя і ўзгодненыя.

Спачатку супрацоўнікі базы паведамлялі актывістам, што на базе няма святла. Потым — што кіраўніцтва базы будзе праводзіць сваё мерапрыемства. А ў выніку выявілася, што было тэлефанаванне з КДБ і супрацоўнік гэтай установы забараніў праводзіць збор актывістаў на тэрыторыі базы.

Актывістам “Гавары праўду” таксама паведамілі, што КДБ не дасць магчымасці правесці штогадовы збор на Магілёўшчыне: усе аграсядзібы і базы адпачынку атрымалі загад не пускаць актывістаў пад рознымі нагодамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства