Дзмітрый Ус зноў абскардзіў прысуд за Плошчу
https://spring96.org/be/news/55939
2012
2012-08-17T09:22:46+0300
2012-08-17T09:22:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Экс-кандыдат у прэзідэнты накіраваў на імя старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы наглядную скаргу.
У траўні 2011 года ён быў асуджаны на 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага
рэжыму па абвінавачанні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года.
Ус адзначае, што кіраўнік Беларусі памілаваў яго, не зважаючы на адсутнасць
такой просьбы з боку самога Уса. На думку экс-кандыдата, гэта тлумачыцца тым,
што Аляксандр Лукашэнка зразумеў абсурднасць прысуду.
Тым не менш сам прысуд застаўся ў сіле. Таму Ус дамагаецца перагляду судовага
рашэння і сваёй поўнай рэабілітацыі. Старшыня Мінскага гарсуда і намеснікі
старшыні Вярхоўнага суда ўжо адмовіліся задаволіць дзве наглядныя скаргі
Дзмітрыя Уса.