Васіля Парфянкова накіравалі ў Баранавіцкую калонію
Палітвязень Васіль Парфянкоў будзе адбываць пакараньне ў папраўчай калоніі №6 у Баранавічах. У сваякоў Васіля ў СІЗА№1 Менска, дзе ён з 9 жніўня чакаў этапу, не прынялі перадачу, паведаміўшы пры гэтым, што яго тут няма. 16 жніўня пра гэта ў «Фэйсбуку» напісала актывістка Ганна Шапуцька.
Нагадаем, 24 ліпеня Менскі гарадзкі
суд не задаволіў касацыйную
скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на
6 месяцаў за невыкананне правілаў прэвентыўнага нагляду,
устаноўленага судом.
29 траўня Васіль Парфянкоў быў
асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам. Прэвэнтыўны нагляд
тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень,
быў устаноўлены за ім з 5 студзеня 2012 года. Падставай для гэтага стаў ўдзел
Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці пасьля таго, як ён у ліку іншых
вязьняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года згодна з указам
прэзыдэнта.