Сябра Партыі БНФ з Бабруйску Ігара Хоцьку, які балатуецца на мясцовых выбарах, спрабавалі вярбаваць у КДБ
https://spring96.org/be/news/5590
2006
2006-12-08T10:00:00+0200
2006-12-08T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бабруйскі грамадзка-палітычны дзеяч Ігар Хоцька паведаміў ПЦ "Вясна", што быў запрошаны на так званую размову ў мясцовае КДБ. Выклікалі яго туды яшчэ з лета, нават пагражалі, але сп. Хоцька адмаўляўся па прычыне занятасьці. Зараз, калі ён падаў дакументы на рэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты мясцовага савету, пасьля апошнягя тэлефанаваньня вырашыў усё-ткі схадзіць. Размова адбылася з намесьнікам начальніка Бабруйскага КДБ, прычыны выкліку актывісту так і не патлумачылі, а прапанавалі супрацоўніцтва ў абмен на дэпутацтва. Зразумела, Ігар Хоцька адмовіўся станавіцца "інфарматарам".