viasna on patreon

7 сьнежня “палата прадстаўнікоў” прыняла адразу ў двух чытаньнях праект зьменаў і дадаткаў у некаторыя заканадаўчыя акты па пытаньню крымінальнага перасьледу асобных катэгорый грамадзянаў

2006 2006-12-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміў, прадстаўляючы дакумент, дырэктар Нацыянальнага цэнтру законапраектнай дзейнасці (НЦЗД) пры прэзідэнце Валерый Міцкевіч, праект быў распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем прэзідэнта. КПК, у прыватнасці, дапаўняецца асобным раздзелам, які рэгламентуе асаблівасці крымінальнага пераследу некаторых катэгорый службовых асобаў – суддзяў, дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў”, сяброў “савета рэспублікі”, дэпутатаў мясцовых Саветаў, народных засядацеляў і пракурорскіх працаўнікоў. У гэты пералік увайшлі таксама службоўцы, уключаныя ў кадравы рэестр кіраўніка дзяржавы. Па словах дырэктара НЦЗД, “значнасць задач, якія выконваюцца, і ўзровень рашэнняў, якія прымаюцца”, вышэйшымі службовымі асобамі краіны патрабуе адпаведных “адмысловых прававых гарантыяў”.

Паводле праекту, напрыклад, узбуджэнне крымінальных спраў у дачыненні асобаў, якія ўключаныя ў рэестр, можа быць зроблена толькі са згоды прэзідэнта, а дэпутатаў – са згоды генеральнага пракурора. Без выканання гэтай умовы іх можна будзе затрымліваць толькі ў выпадку здзяйснення дзяржаўнай здрады або на месцы злачынства. Акрамя таго, усе аператыўна-вышуковыя дзеянні ў дачыненні парламентараў і сяброў кадравага рэестру кіраўніка дзяржавы могуць рабіцца толькі са згоды генеральнага пракурора або асобы, якая яго часова замяняе.

Тыдзень таму “палата прадстаўнікоў” накіравала дадзены законапраект на дапрацоўку, палічыўшы, што ён дае службоўцам большую юрыдычную абарону за “дэпутатаў”. Пасля ўсіх узгадненняў статус “дэпутатаў” і сяброў “савета рэспублікі” некалькі падвышаны. Іх зараз нельга будзе прыцягваць да крымінальнай адказнасці ў тых жа выпадках, што і службовых асобаў, паведаміла прэс-служба Хартыя-97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства