viasna on patreon

Полацк: збор подпісаў на працоўных месцах пракуратура не лічыць незаконным (дакумент)

2012 2012-08-15T13:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Юрый Бельскі падчас кампаніі па зборы подпісаў двойчы пісаў заявы ў пракуратуру Полацка аб выяўленых ім фактах парушэння выбарчага заканадаўства.В абодвух выпадках сябры ініцыятыўнай групы Наталлі Гуйвік, з'яўляючыся кіраўнікамі, збіралі подпісы падначаленых у падтрымку свайго кандыдата ў працоўны час.

Аднак полацкая пракуратура адказала назіральніку, што паведамленыя ім факты не знайшлі пацверджання, а ўдзел кіраўнікоў любога ўзроўню ў ініцыятыўнай групе ніяк не супярэчыць Выбарчаму кодэксу. Збор подпісаў дадзеныя асобы, па словах пракуратуры, ажыццяўляюць як сябры ініцыятыўнай групы, а не як кіраўнікі. Праўда, не зусім зразумела, чаму дадзеная працэдура праводзілася менавіта па месцы працы сябраў ініцыятыўнай групы, што можа лёгка пацвердзіць аналіз здадзеных імі падпісных лістоў.

Ініцыятыўная група праўладнага кандыдата Наталлі Гуйвік складалася больш чым з 70 чалавек, у асноўным кіраўнікоў сярэдняга звяна, і здала на праверку ў акруговую камісію больш за тры з паловай тысяч подпісаў выбаршчыкаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Адказ Пракуратуры г.Полацка назіральніку Юрыю Бельскаму
Адказ Пракуратуры г.Полацка назіральніку Юрыю Бельскаму (ст.2)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства