viasna on patreon

Пракуратура папярэдзіла Генадзя Барбарыча за працу на радыё «Рацыя»

2012 2012-08-15T09:28:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналіст Генадзь Барбарыч быў выкліканы ў пракуратуру Менску ў сувязі з праверкай, што праводзілася пасля ператрусу ў офісе радыё «Рацыя» 2 траўня, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Паводле Генадзя Барбарыча, пракурор Дзьмітрый Пастаялка назваў яго сталым супрацоўнікам «Рацыя» і апавёў, што праслухаў шмат яго матэрыялаў у эфіры і на кампутарах, канфіскаваных падчас ператрусу.

У адказ Ганедзь Барбарыч заявіў, што ён — вольны журналіст, не зьвязаны ні з кім, і піша ў розныя СМІ. Ён адмовіўся даваць тлумачэньні, спаслаўшыся на артыкул Канстытуцыі, які дазваляе ня сьведчыць супраць сябе самога.

Пракурор вынес журналісту Радыё «Рацыя» Генадзю Барбарычу афіцыйнае папярэджаньне аб забароне працаваць без акрэдытацыі на замежныя сродкі масавай інфармацыі.

Паводле інфармацыі прэсавай службы БАЖ, дакумэнт падпісаны намесьнікам пракурора горада Менска Казімірам Кежуном.

Рэдакцыя «Радыё Рацыя» знаходзіцца ў Польшчы, выходзіць у эфір на FM-частаце, а таксама вядзе трансляцыю ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства