Брэстчына: кандыдатамі ў дэпутаты збіраецца быць 21 прадстаўнік апазіцыйных партый
https://spring96.org/be/news/55813
2012
2012-08-14T17:46:09+0300
2012-08-14T17:46:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/bresckaja_vobl.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дакументы на рэгістрацыю ў акруговыя камісіі, што створаны ў Брэсцкай вобласці (усяго іх у рэгіёне 16) падалі сем прадстаўнікоў Партыі БНФ, па пяць сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, а таксама чатыры – ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У абласным цэнтры агульная колькасць апазіцыянераў, якія жадаюць стаць кандыдатамі ў дэпутаты, склала 9 чалавек.
Акрамя таго, чакаюць рэгістрацыі яшчэ некалькі актывістаў, якія фармальна не належаць да палітычных партый і вылучаліся як незалежныя прэтэндэнты.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”