Кіраўскі райвыканкам вызначыўся з месцамі для агітацыі
Адміністрацыя Кіраўскага раёна вызначылася з месцамі, якія будуць адводзіць кандыдатам у дэпутаты для правядзення масавых мерапрыемстваў.
У Кіраўску, а таксама ва ўсіх 11 вёсках, якія ўваходзяць у раён, гэта будуць тэрыторыі, прылеглыя да Дамоў культуры; у калгасе “Свярдлова” – тэрыторыя ля адміністрацыйнага будынка.
Для сустрэч кандыдатаў і давераных асобаў з выбаршчыкамі, перадвыбарных пасяджэнняў у Кіраўску будуць выдзяляцца актавыя залы Дома культуры, дзіцячай школы мастацтваў, прафесійнага ліцэя № 15; залы пасяджэнняў прадпрыемства “Кіраўская перасоўная механізаваная калона № 225”, ААТ “Кіраўск-лён”, РУП “Белпошта”, Жылкамгасу.
На тэрыторыі раёна для гэтых жа мэтаў будуць выдзяляцца тыя ж Дамы і Цэнтры культуры, сельскія клубы, бібліятэкі, музеі, у Жылічах – актавая зала сельгаскаледжа. Таксама кандыдатам могуць прадастаўляцца і іншыя памяшканні, але са згоды кіраўнікоў арганізацый.
Абвешчаны і месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў. Гэта інфармацыйныя тумбы ў Кіраўску, дошка аб’яў на будынку аўтастанцыі, інфармацыйныя стэнды арганізацый раёна, стэнды ў будынках па месцы размяшчэння ўчасткаў для галасавання.
Сачыць за выкананнем гэтых рашэнняў будуць намеснік старшыні райвыканкама Вольга Гаршкова і начальнік АУС Аляксандр Шункевіч.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”